Ад Краснадара да Амурскай вобласці. Дзе будуць працаваць беларускія студэнцкія атрады за мяжой
Навіны сюжэта
«Маладзёжная палітыка Беларусі»
«Уплыў звонку расце». У Адміністрацыі Прэзідэнта абмеркавалі процідзеянне дэструктыўнаму ўплыву на моладзь
Клішэвіч: спікеры «Заліковай размовы» робяць акцэнт на шырокіх магчымасцях для моладзі ў нашай краіне
14 красавіка, Мінск . Беларускія студэнцкія атрады ў бягучым годзе будуць працаваць на розных аб’ектах Расійскай Федэрацыі, паведаміў другі сакратар ЦК ГА БРСМ Аляксандр Прохараў на прэс-канферэнцыі «Арганізацыя занятасці і часовага працаўладкавання моладзі» ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
«Сёння мы падпісалі пагадненне з Усерасійскім дзіцячым цэнтрам «Арляня», лагерам «Марская хваля» (Краснадар). Нас чакаюць на касмадроме «Усходні». Да гэтага праекта беларуская моладзь падключылася ўпершыню ў мінулым годзе: 20 чалавек паляцелі ў Амурскую вобласць і будавалі аб’екты касмадрома», — сказаў Аляксандр Прохараў.
Акрамя таго, беларуская моладзь будзе задзейнічана ў буйным міжнародным медыцынскім праекце ў г.Кемерава.
«У шэрага рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці Татарстана, ёсць намер прыняць удзел у нашых праектах. Ужо фарміруюцца атрады, якія прыедуць на нашы рэспубліканскія працоўныя аб’екты», — сказаў другі сакратар ЦК.
Ён падкрэсліў, што беларускія студэнцкія атрады запатрабаваны за мяжой. «Нашу моладзь ведаюць як адказную, мэтанакіраваную, працавітую. Цяпер на нас выходзіць шэраг наймальнікаў, паступаюць толькі словы ўдзячнасці ў адрас устаноў адукацыі, цэнтральнага камітэта», — падкрэсліў ён.